Аватар
Беларуская мова, опубликовано 2018-08-22 06:19:07 by Гость

Мова у жыци народа сачыненне на белоруском!!!

Аватар
Ответ оставил Гость

Людзі не могуць існаваць без мовы. Яе роля ў жыцці грамадства ўвесь час узрастае. Няма ні аднаго віду дзейнасці чалавека, дзе б ні выкарыстоўвалася мова.
Узнікшы разам з грамадствам, мова нястомна служыць чалавеку ў розных яго занятках і патрэбах. З развіццем грамадства развіваецца і мова, яна прыстасоўваецца да патрэб грамадства. Напрыклад, зяўляюцца новыя прадметы, зявы, паняцці - і мова дае ім назвы. Нядаўна зявіліся словы дысплей, маркетынг, брыфінг, менеджмент, дылер, брокер і шмат іншых. Усё меней гучаць словы камсамолец, піянер, гаркам.
З часам змяняецца і сама мова. За некалькі пакаленняў збіраецца столькі змен, што пісьмовыя помнікі старажытнай мовы даводзіцца перакладаць на сучасную мову.
З дапамогай мовы людзі пазнаюць навакольны свет, выказваюць свае думкі, пачуцці, перажыванні, дзеляцца вопытам працоўнай дзейнасці. Ні думаць, ні авалодаць ведамі нельга без мовы. Яна дазваляе нам чытаць і разумець кнігі, слухаць і засвойваць тое, што гавораць іншыя, размаўляць і абменьвацца думкамі.
Мова - гэта сістэма адзінак, з дапамогай якіх людзі ўступаюць ў суразмоўніцтва паміж сабой, уключаюцца ў працэс маўленчай дзейнасці.
З дапамогай мовы чалавецтвам фіксуюцца, назапашваюцца, класіфікуюцца, абагульняюцца веды. Яна адыгрывае галоўную ролю і ў фарміраванні светапогляду і інтэлекту чалавека.
Кожны народ імкнецца, развіваючы сваю нацыянальную культуру, падтрымліваць і ўдасканальваць сваю нацыянальную мову.
Слова збліжае, абядноўвае людзей, яно і разядноўвае іх. Таму народная мудрасць гаворыць: Ліхое слова пракаўтні. Як брыдкае слова сказаць, лепш язык выплюнуць. Перакусі, што маеш сказаць.

Вопрос
Не нашли ответа?
Если вы не нашли ответа на свой вопрос, или сомневаетесь в его правильности, то можете воспользоваться формой ниже и уточнить решение. Или воспользуйтесь формой поиска и найдите похожие ответы по предмету Беларуская мова.