Аватар
Беларуская мова, опубликовано 2018-08-22 11:32:56 by Гость

З прапанаванымі эканамічнымі тэрмінамі складзіце з прыведзенных слоу по наступныя віды складаных сказаў: б) з рознымі відамі сувязі.: менеджар, інвестыцыі,накапленні, падатак, прыбытак.

Аватар
Ответ оставил Гость

Менеджар, якога толькі што прынялі, звольніўся, і мне давялося заняць яго месца. 
Ўрад шмат робіць для таго, каб прыцягнуць у краіну замежныя інвестыцыі, у якіх мае патрэбу наша эканоміка, а нам застаецца толькі спадзявацца, што ўсё атрымаецца.
У краіне расце беспрацоўе, і грамадзянам даводзіцца траціць накапленні, якія назапашваліся гадамі.
Дзяржава ўвяла новы падатак, які балюча ўдарыў па кішэнях грамадзян, і ў народзе пачаліся нараканні.
Будзем спадзявацца на лепшае, але, калі ў наступным фінансавым годзе фірма не пабачыць прыбытку, заснавальнікам давядзецца прыняць рашэнне аб спыненні яе дзейнасці.

Вопрос
Не нашли ответа?
Если вы не нашли ответа на свой вопрос, или сомневаетесь в его правильности, то можете воспользоваться формой ниже и уточнить решение. Или воспользуйтесь формой поиска и найдите похожие ответы по предмету Беларуская мова.