Аватар
Беларуская мова, опубликовано 2018-08-22 11:40:56 by Гость

"Вобраз Бандароуны". Все про нее написать

Аватар
Ответ оставил Гость

Усе творы Янкi Купалы прасякнуты думкай пра свабодную Беларусь, пра вольнага i незалежнага беларуса. Янка Купала марыў аб тым, каб у яго суайчыннiкаў абудзiлася пачуццё годнасцi, павагi да сябе. Пачуццё, пахаванае пад цяжарам гаротнага становiшча. Менавiта такой — смел ай, мужнай, з пачуццём годнасцi — намаляваў Купала галоўную гераiню паэмы «Бандароўна». 

Падзеi, апiсаныя ў творы, адбывалiся на Украiне. Пану Патоцкаму — багатаму, дэспатычнаму, самаўпэўненаму i разбэшчанаму — прыглянулася дачка бедняка Бандарэнкi Бандароўна. На яго нахабныя прапановы i дзеяннi дзяўчына адказала аплявухай. Пана Патоцкага такi ўчынак бяднячкi моцна пакрыўдзiў. Больш таго, ён быў проста разюшаны: як магла галадранка так прынiзiць яго перад iншымi?! Наставiўшы перад дзяўчынай поўныя сталы смачнай ежы, Патоцкi прапанаваў ей выбар: 

— Ну, што волiш сабе выбраць, 

Пышная паненка: 

Цi у бяседзе засядацi 

Вось пад гэтай сценкай 

I са мною пiць, гуляцi, 

Ночкi каратацi? 

Цi навекi косцi парыць 

У зямельцы мацi? 



Доўга думаць Бандароўна не стала, бо бацькi з маленства навучалi яе быць сумленнай. Дзяўчына засвоiла, што грошы — гэта/не самае галоўнае ў жыццi, што за iх шчасця i душэўнага спакою не купiш. Жыць з панам Патоцкiм, купацца ў яго багаццi, бавiць разам з iм час, памяняўшы на ўсё тэта сваю дзявочую годнасць, сумленне i душэўную свабоду, Бандароўна не згадзiлася. Яе адказ — выклiк не толькi пану Патоцкаму, а ўсiм тым, хто за грошы i багацце гатоў прадаць свае сумленне: 



— Не такую, ясны пане, 

Бачыш прад сабою, 

Што захоча чэсць i славу 

Прадаваць з табою... 

— Дужы ты з сваiм багаццем, А я сiлы больший, —

За мной праўда i народ мой, За табой жа — грошы! 



Не скарылася Бандароўна, яна выбрала смерць. 

Аўтар захапляецца ўчынкам сваей гераiнi, хоча бачыць такiм увесь народ. 

Аўтар адносiцца да Бандароўны з павагай i замiлаваннем. Прыгажосць i чысцiня яе душы суладна прыгажосцi знешняй. Гэта робiць вобраз Бандароўны яшчэ болып прывабным.

Вопрос
Не нашли ответа?
Если вы не нашли ответа на свой вопрос, или сомневаетесь в его правильности, то можете воспользоваться формой ниже и уточнить решение. Или воспользуйтесь формой поиска и найдите похожие ответы по предмету Беларуская мова.