Беларуская мова

Аватар
Беларуская мова, опубликовано 2018-08-22 06:46:09
Аватар
Беларуская мова, опубликовано 2018-08-22 06:45:57
Перевод на русскийА жыў там адзін чалавек. З выгляду так сабе— недалужны, затое на язык бойкі: за словам укішэнь не лезе. Імя ён меў Сцяпан, але ўсе звалі ягопроста Сцёпка. Малы, бач, ён быў ростам і шчуплы.Дачуўся Сцёпка, што аканом шукае пасланцада пана, прыйшоў да яго і кажа:— Пашліце мяне — я ўмею з панам гаварыць.Рад аканом, ледзь не цалуе Сцёпку. Даў ёняму хлеба, сала, цэлую жменю медзякоў і выправіўу дарогу.Ідзе Сцёпка, медзякамі пазвоньвае, ніводнайкарчмы не мінае.Доўга ішоў ён ці коратка, прыходзіць нарэшцеў новы маёнтак. Хацеў Сцёпка проста ў панскі домісці, ды лёкай спыніў:— Ты чаго тут, валацуга, цягаешся! I нацкаваўна яго сабак.Сцёпка дастаў з торбачкі кавалак хлеба, кінуўсабакам. Тыя і перасталі брахаць. Тады Сцёпказноў падышоў да ганка.— Што табе трэба? — крычыць лёкай.— Тутсам пан жыве!Сцёпка пакланіўся лёкаю і кажа:— А мой паночку, а мой даражэнькі, вось жамне і патрэбен гэты сам пан. Я прыйшоў да яго састарога маёнтка.Лёкай памякчэў.— Добра,— кажа,— я далажу пану пра цябе. Алескажы ж ты мне, адкуль ты ведаеш, што і я — пан?— Гм,— хітра кашлянуў Сцёпка,— бачу: ты панне пан, а так сабе паўпанак, бо ў цябе лоб нізкі, носслізкі, от і відаць, што лізаў панскія міскі.Узлаваўся лёкай, схапіў Сцёпку за каўнер дыдавай тузаць. Убачыў гэта пан з акна і паклікаўлёкая да сябе.— Які там хлоп? — пытаецца пан у лёкая.— Ды валацуга нейкі са старога панскагамаёнтка,— адказаў лёкай і нізка пакланіўся пану.Пан успомніў, што даўно не быў у старыммаёнтку.— Пакліч яго сюды,— загадаў ён лёкаю. Пабеглёкай клікаць Сцёпку, а той дастаў капшук, набіўлюльку тытунём ды пачаў агонь крэсіць. Выкрасіўагню, закурыў люлечку. Курыць ды паплёўвае начысты панскі ганак.— Ідзі ў пакоі, цябе пан кліча! — крычыць ямулёкай.— Не трасца пана трасе, пачакае,— адказваеСцёпка і пакурвае сабе люлечку.— Ды хутчэй жа ты! — злуецца лёкай.—.. А топан цябе розгамі засячэ...— Не засячэ! Вось дакуру люльку, тады іпайду.Чакаў, чакаў пан Сцёпку, не дачакаўся. Клічазноў лёкая:— Чаму хлоп не ідзе?— Люльку, пане, курыць.Пан узлаваўся:— Гані яго сюды!
Аватар
Беларуская мова, опубликовано 2018-08-22 06:45:44
Аватар
Беларуская мова, опубликовано 2018-08-22 06:45:30
Аватар
Беларуская мова, опубликовано 2018-08-22 06:40:32
Аватар
Беларуская мова, опубликовано 2018-08-22 06:38:21